33a504c8 крупнейшие сети вейп магазинов. |

Ковыль Михаил - Пад Зорамi Белымi (Вершы, На Белорусском Языке)



Мiхась Кавыль
Пад зорамi белымi
* * *
Паэзiя
не табака
малакроўным нюхаць.
Паэт
не застыглая ў статыцы мумiя.
Паэзiя -
ў сэрцы будзiць завiрухi.
Паэт
за мiльёны адзiн думае
У квактаньнi жаб
прыгажосьцi крупiнка.
Для сэрца закон?
Не ўтаймуеш кратамi.
Буду йсьцi ад сябе
як заўжды, i прыпынкi
Рабiцьму над тым,
што натхнiць i
раскратае.
Беларусь
Беларусь ты мая, Беларусь,
Няугасная зорка Вэнэра,
Я агнём тваiм вечным гару,
У тваё уваскрошаньне веру.
У крывава-чырвоным вянку
Не шчарнелi пялёсткi шыпшыны...
Бачу: госьцi на Нёман-раку
Прыляцелi з далёкай краiны...
Вырай, доўга чаканы, расьце.
Груганьнё закрычала над лугам.
А у тых белакрылых гасьцей
На грудзёх залатыя кальчугi.
Беларусь ты мая, Беларусь,
Няўгасная зорка Вэнэра,
Я агнём тваiм вечным гару,
У тваё уваскрошаньне веру.
1953
Мая малiтва
Крыжы i кроў-людзкое семя,
Як хлеб, сьвятло, - штодзённы дар...
Народжаны у Вiфлееме,
Збавiцель наш i Уладар,
Як памiраючы бяз хлеба
Аб хлебе, буду паўтараць -
Зыйдзi яшчэ адзiн раз зь неба
Не навучаць, зыйдзi караць.
Адамаў род ня верыць цуду,
Аслова праўды не кажы.
I мы, як Ты, па волi Юды
Пакуты зносiм на крыжы.
Зыйдзi, зьбяры раскрыжаваных,
Вядзi ў сьвяты, апошнi бой.
Нябожчыкi зь зямлi устануць
I пойдуць з намi за Табой.
9.04.1950
Храм
Грэх на сэрцы цяжкi, нiбы камень:
На зямлi я найпершы Адам...
Не знаходжу я шчасьця ў храме,
Бо ў сэрцы разбураны храм.
Недаверкi жадалi ад Бога
Захаваць сваiх душаў ключы.
Перацяў мне цень iх дарогу,
Не магу ад яго уцячы.
Хоць вазьмi упадзi плашчанiцай -
Неспраможная гора гара:
Майго крэдо згасаюць зарнiцы,
Ды, успыхнуўшы, ледзьве гараць.
I гняце гэты цяжар, як камень.
На зямлi я найпершы Адам.
Я знайду сваё шчасьце у храме,
Калi ў сэрцы збудую храм.
Падзямельная песьня
На зямлi мне i душна, i цесна;
Пад зямлёю душней, ды прасторней.
Падзямельная цiхая песьня
Супакоем мне сэрца агорне.
Лямпы-зьнiчкi, падземныя зоры,
Ў сутарэньнi паблiскваюць здрадна.
Далямiтныя рушацца горы,
Мне насустрач iдзе непрагляднасьць.
Не праспэкты суворыя штрэкi,
Не на йгрышча iду я у ручу -
Нада мною вазёры i рэкi,
Пада мною агонь няўмiручы.
Патаёмнасьць i велiч тварэньня,
Далямiты i вугальны камень...
Не, ня час, а магутнейшы гэнi -
Бог стварыў усё зямное рукамi.
Гэтай думцы было калiсь цесна
У галаве маёй зараз - прасторней.
Падзямельная цiхая песьня
Супакоем мне сэрца агорне.
1947, Бэльгiя
Тлумачэньне:
"Штрэк" - ход, дарога пад зямлёй.
"Руча" - лава, мейсца дабычы вугалю.
Я улюбляны
Я улюбляны ў сонныя сiнi,
Футбалiстых гульнёй усхвалёван.
Ня шукаю сьвятой Еўфрасiньнi -
Разухаблены сьвет, размалёван.
Рафаэля тускнеюць мадонны,
Шчэрыць зубы вычварны Пiкассо.
Акiян захлябнуўся бяздонны,
А на небе грымотныя кляксы.
I сымфонiю глушаць куранты,
Зор рубiнавых дзiды у сiнi...
Дзе вы, дзе вы, суворыя Гранты,
Дзе ты, дзе ты, мая Еўфрасiньня?
1953
Нiрвана
Я нiколi ня буду Буддам:
Просяць помсты балючыя раны.
Па зямлi маёй блудзяць прыблуды -
Як-жа мне спачываць у нiрване?
Я - жабрак, бяспрытульны бадзяга,
З роднай хаты прышэльцам прагнаны.
Як-жа пiць бястурботнасьцi брагу?
Калi стогне мой край зрабаваны?
Мне палацаў, нi славы ня трэба.
Я й пад плотам сабе нагарода.
Але бачу насупленасьць неба,
Чую енкi майго народу...
I пакуль не адпомшчу прыблудам,
Не ўтаймую балючыя раны, -
Я нiколi ня буду Буддам,
На зямлi не знайду нiрваны.
Шчасьце
Я за шчасьцем па ўхабах зямлi
I цьвярозы бадзяўся i п'яны...
Залатых мiражоў ка



Назад